Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!

Школьны этнаграфічны кабінет-музей "Беларуская хатка"

Дата: 17 апреля 2017 в 10:28, Обновлено 17 апреля 2017 в 10:42

У наш час, калі актуальны пытанні адраджэння беларускай культуры, мы ўсё часцей звяртаемся да спадчыны свайго краю, яго гісторыі. Менавіта там карані беларуса, гісторыя яго роду. Улічваючы гэта, было вырашана стварыць у школе этнаграфічны кабінет-музей. 
Мэта - абсудзіць цікавасць малодшага пакалення да мінулага Беларусі, выхоўваць пачуцце нацыянальнай годнасці, фарміраваць патрыятычныя пачуцці.

Экспанаты этнаграфічнай экспазіцыі пачалі збірацца з першых дзен працы школы, з 1990 г. Распачала збор старадаўніх рэчаў Ганісеўская І.П., настаўніца беларускай мовы і літаратуры.

Ганисевская Ирина Петровна


Наш кабінет-музей не меў бы такі выгляд, калі б не таленавітыя рукі настаўніка працоўнага навучання Ільіна У.А. Яму належыць ідэя афармлення эспазіцыі, яго ж рукамі і ажыццяўлялася ідэя.

Зараз кабінетам-музеем кіруе Міхальчэня Н.В.

Михальченя Наталья Викторовна

Экспазіцыя яго ўвесь час папаўняецца новымі экспанатамі, якія збіраюцца настаўнікамі і вучнямі.

Дзейнасць музея ажыцяўляецца па наступных накірунках: 
1) Экспазіцыйная работа
2) Пошукова-даследчая работа
3) Экскурсійна-масавая работа.

Турыстычны маршрут «Вачыма прадзедаў сваіх”

Малады і сталы, прыпыніся,
Нізка пакланіся хаце той,
Дзе твой слаўны прадзед нарадзіўся
І пакінуў след глыбокі свой! 

 Уладзімір Пецюкевіч

 Гісторыя  народа захоўваецца не толькі на паперы, але і ў традыцыях, звычаях і уяўленнях аб навакольным свеце, верваннях, прадметах быту, адзенні і жыллі, якія захаваліся ад продкаў. Этнаграфія – народазнаўства, навука, якая вывучае паходжанне, рассяленне, жыццё і побыт, матэрыяльную культуру (жыццё, прылады працы, прадметы хатняга ўжытку, адзенне, ежу) і духоўную культуру народа (народная мастацкая творчасць, верванні, традыцыі, абрады, звычаі, сямейны побыт).

Турыстычны маршрут «Вачыма прадзедаў сваіх” этнаграфічнай накіраванасці прапануем пачаць з наведвання музейнага пакоя “Беларуская хатка” ДУА “Сярэдняй школы №8г.Слоніма”, дзе да вашай увагі будуць прадстаўлены прадметы быту беларуса ХІХ – ХХ стагоддзяў. Створаны музейны пакой  у 2005 годзе з мэтай абудзіць цікавасць малодшага пакалення да мінулага свайго краю,выхоўваць пачуццё нацыянальнай годнасці, фарміраваць патрыятычныя пачуцці. Асноўныя разделы экспазіцыі музейнага пакоя:

1) інтэр’ер сялянскай хаты; 

2)Народнае адзенне;

3)Народнае мастацтва.

Усе экспанаты збіраліся настаўнікамі і вучнямі школы. На сённяшні дзень налічваецца 225 экспанатаў, у тым ліку 109 асноўнага фонду.

У нашым музейным пакоі вы зможаце перанесціся ў атмасферу хаты селяніна, пакалыхаць старадаўнюю калыску, пакакрыстацца калаваротам і іншымі прыладамі працы, адпрасаваць адзенне пры дапамозе валка і качалкі, уявіць сабе, у якім аденні і абутку хадзілі нашы продкі, з якога посуду елі, на якія абразы маліліся.

Вучні школы прапануюць вам тэматычныя экскурсіі:

1) Традыцыі і побыт беларускага селяніна.

2) Мой край, мой рай бульбяна-жытні.

3)Беларуская народная кухня.

4)Традыцыі сямейнага выхавання у беларускай вёсцы.

5) Святы і абрады беларусаў.

Наведвальнікі  музейнага пакоя могуць таксама азнаёміцца з вынікаамі збору фальклору Слонімшчыны, зде сабраны народныя загадкі, прыказкі, прымаўкі, песні, легенды, паданні,прыкметы надвор’я. Наш музейны пакой гасцінна расчыніць дзверы перад усімі наведвальнікамі.

Мы рады бачыць у нашым катінеце-музеі ўсіх, хто шчыра зацікаўлены лёсам беларускага народа, яго спадчынай.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.